Сілавікі і дэманстранты стаяць адзін насупраць аднаго каля ГЦ "Арэна-Сіці"
Мінск, 13 верасня. Ад спарткомплексу "Мінск-Арэна" байцы АМАП пайшлі насустрач дэманстрантам.
Зараз сілавікі (некаторыя — са зброяй) і пратэстоўцы стаяць адзін насупраць аднаго каля ГЦ "Арэна-Сіці". Людзі крычаць "Прапускай" і "Колькі каштуе сумленне?".
Да гандлёвага цэнтра падагналі ваенныя машыны "Рубеж" і два вадамёты. Аўтазакі засталіся ля "Мінск-Арэны".
Некалькі дзясяткаў дэманстрантаў змаглі абысці ачапленне і праз будынак ГЦ выйсці з іншага боку кардона сілавікоў. Каб іх прыклад не перанялі іншыя, АМАПаўцы заблакавалі дзверы ў цэнтр "Арэна-Сіці".