Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/13/ru_1059753_123/
Дата раздрукоўкі: 28.01.2021 01:50
13.09.2020 20:09 Грамадства, Палітыка

Паводле звестак МУС, сёння ў Мінску затрыманыя больш як 400 чалавек

Мінск, 13 верасня. 13 верасня падчас акцый пратэсту ў розных раёнах Мінска затрыманыя больш за 400 чалавек, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў у сваім тэлеграм-канале.

Колькі чалавек былі затрыманыя па ўсёй краіне, не ўдакладняецца. Паведамляецца толькі, што затрыманыя "некалькі соцень чалавек".

"Некаторыя крыніцы ў інтэрнэце каля 18.00 распаўсюдзілі інфармацыю пра тое, што ў Мінску быў чутны гук, падобны на стрэл. Разабраліся. Супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі некалькі актыўных удзельнікаў на праспекце Пераможцаў. У гэты час іншыя людзі акцыі пратэсту, не менш за сто чалавек, спрабавалі іх адбіць. Для стрымання незаконных дзеянняў быў зроблены папераджальны стрэл у паветра з помпавай стрэльбы", — гаворыцца ў паведамленні.

МУС абверг інфармацыю "Еўрарадыё" пра тое, што для разгону пратэстоўцаў ужываліся святлошумавыя гранаты. Пра іх ужыванне паведамляе таксама "Наша Ніва". Паводле інфармацыі выдання, гранаты былі выкарыстаныя сілавікамі пасля таго, як частка пратэстоўцаў прыбыла да меркаванага дома кіраўніка ЦВК Лідзіі Ярмошынай у мікрараёне Дразды.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239