Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/14/ru_1059779_587412/
Дата раздрукоўкі: 26.01.2021 02:09
14.09.2020 09:49 Грамадства

Затрыманыя ў мінулыя выхадныя ў Беларусі 10 журналістаў застаюцца ў ізалятарах у чаканні судоў

Мінск, 14 верасня. Затрыманыя ў мінулыя выхадныя ў Беларусі 10 журналістаў застаюцца ў ізалятарах у чаканні судоў, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

У Мінску, паводле звестак БАЖ, за кратамі застаюцца Кацярына Андрэева, Максім Гарчанок, Аляксандр Васюковіч, Уладзімір Грыдзін, Ягор Калягін, у Гомелі — Ларыса Шчыракова і Андрэй Толчын, у Магілёве — Алесь Сабалеўскі, у Віцебску — Дзмітрый Казакевіч, у Бабруйску — Аляксандр Чыгір.

Напярэдадні ў Мінску былі таксама затрыманыя журналістка Таццяна Гаргалык, карэспандэнт тэлеканала "Белсат" Арцём Лява (канфіскаваны аўтамабіль, ноўтбук і тэлефон), намеснік галоўнага рэдактара сайта "Наша Ніва" Зміцер Панкавец і галоўны рэдактар сайта dev.by Наталля Правалінская. Усе яны адпушчаныя з міліцыі праз некалькі гадзін.

Усяго ў Беларусі падчас ўчарашняга Маршу герояў было затрымана прыблізна 450 чалавек, у тым ліку ў Мінску (згодна са звесткамі МУС на 19-ю гадзіну) — прыкладна 400.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239