14.09.2020 12:38 Палітыка, Грамадства
Член страйкама "Беларуськалія" Раман Лявончык асуджаны на 15 сутак арышту
Мінск, 14 верасня. Член страйкама ААТ "Беларуськалій" Раман Лявончык асуджаны судом у Салігорску на 15 сутак арышту на падставе артыкула 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Такое рашэнне прынятае 14 верасня на выязным пасяджэнні суда ў будынку мясцовага РАУС, паведамляе тэлеграм-канал страйкама.
Сёння тут таксама пройдзе працэс над былым сустаршынёй страйкама Сяргеем Чаркасавым.
Лявончык і Чаркасаў былі затрыманыя 13 верасня.