Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/14/ru_1059839_123/
Дата раздрукоўкі: 26.01.2021 02:17
14.09.2020 13:41 Палітыка

Пра вынікі перамоваў Пуціна з Лукашэнкам у Сочы будзе паведамлена праз іх прэс-сакратароў

Мінск, 14 верасня. Пра вынікі перамоваў Уладзіміра Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам у Сочы будзе паведамлена праз іх прэс-сакратароў, паведаміў расійскі тэлеграм-канал "Пул № 3".

"Максімальна закрытая сустрэча: ні падпісання дакументаў, ні афіцыйных заяваў па выніках перамоваў Пуціна і Лукашэнкі не будзе", — адзначаецца ў паведамленні.

"Пул № 3" таксама прыводзіць словы прэс-сакратара Пуціна Дзмітрыя Пяскова, які на пытанне аб тым, колькі будзе доўжыцца сустрэча, адказаў: "Колькі спатрэбіцца".

Раней прэс-служба Лукашэнкі паведамляла, што на сустрэчы ў Сочы 14 верасня "лідары краін абмяркуюць стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах, тэматыку саюзных адносін, разгледзяць міжнародную праблематыку і сітуацыю ў рэгіёне, пытанні сумеснага рэагавання на выклікі".

Пяскоў у сваю чаргу заяўляў, што падпісання дакументаў не плануецца. "Падчас перамоваў маецца на ўвазе абмеркаваць ключавыя пытанні далейшага развіцця расійска-беларускіх адносін стратэгічнага партнёрства і саюзніцтва. Асаблівую ўвагу плануецца надаць рэалізацыі буйных сумесных праектаў у гандлёва-эканамічнай, энергетычнай і культурна-гуманітарнай галінах, а таксама перспектывам прасоўвання інтэграцыйных працэсаў у межах Саюзнай дзяржавы", — паведаміла прэс-служба Крамля.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239