Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/15/ru_1059975_1059986/
Дата раздрукоўкі: 26.01.2021 01:29
15.09.2020 11:02 Грамадства

Карэспандэнт партала Media-Polesye Яўген Нікалаевіч пакараны 10 суткамі арышту

Мінск, 15 верасня. У Пінску (Брэсцкая вобласць) карэспандэнт партала Media-Polesye Яўген Нікалаевіч атрымаў 10 сутак арышту, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).

Рашэнне суда было абвешчанае раніцай 15 верасня. Сам працэс адбыўся напярэдадні і доўжыўся пяць хвілін. У якасці сведкі выступіў супрацоўнік міліцыі, які бачыў, як калегі затрымалі Нікалаевіча і вялі да аўтамабіля. "З якой прычыны затрымалі журналіста і дзе знаходзіўся Яўген падчас затрымання, сведка не ведаў. Ці прымаў Нікалаевіч удзел у масавым несанкцыянаваным мерапрыемстве, адказ таксама не даў", — адзначае БАЖ. Тым не менш суд вынес абвінаваўчую пастанову.

Нікалаевіча затрымалі 30 жніўня ў Пінску, каля чатырох гадзін ён правёў у РАУС. На журналіста склалі пратакол па артыкуле 23.34 КоАП (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве), нягледзячы на тое што ёсць фатаграфіі і відэаматэрыялы, з якіх відавочна, што Нікалаевіч не ўдзельнічаў у акцыі пратэсту.

Гэта ўжо другі адміністрацыйны арышт карэспандэнта партала Media-Polesye падчас выканання ім прафесійных абавязкаў. Першы раз Нікалаевіч быў затрыманы і моцна збіты 10 жніўня падчас акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Ён трое сутак знаходзіўся ў ІЧУ, пасля чаго быў пакараны 10 суткамі арышту.

Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239