Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/15/ru_1059993_1059994/
Дата раздрукоўкі: 26.01.2021 03:11
15.09.2020 12:59 Палітыка, Грамадства

Карэспандэнт "Белсата" Марына Драбышэўская арыштаваная на 10 сутак

Мінск, 15 верасня. Карэспандэнт тэлеканала "Белсат" Марына Драбышэўская атрымала 10 сутак арышту, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).

Журналістку судзілі 15 верасня па арт 23.34 КоАП (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве). Сама яна заявіла на пасяджэнні, што ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве не ўдзельнічала, была пазначаная як супрацоўнік СМІ і працавала.

Драбышэўская была затрыманая напярэдадні вечарам у Гомелі разам з калегам Яўгенам Меркісам. Разгляд яго адміністрацыйнай справы, паводле папярэдняй інфармацыі УУС Гомельскага аблвыканкама, прызначаны на 17 верасня ў Навабеліцкім раённым судзе Гомеля.

14 верасня ў Мінску быў затрыманы супрацоўнік спартыўнай газеты "Прессбол" Сяргей Шчурко. Ён арыштаваны на 15 сутак.

Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239