Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/16/ru_1060194_123/
Дата раздрукоўкі: 26.09.2020 07:09
16.09.2020 16:24 Эканоміка, Грамадства

Лукашэнка абвясціў пра запуск БелАЭС 7 лістапада

Мінск, 16 верасня. На сустрэчы з палітычным актывам 16 верасня Аляксандр Лукашэнка аб'явіў пра запуск Беларускай АЭС 7 лістапада.

"Рыхтуецца да запуску наша першая атамная станцыя. Запрашаю ўсіх, думаю, 7 лістапада, у знакавы для нас дзень, мы зможам там пабываць і ўсвядоміць, што мы атрымалі першую электрычнасць з нашай атамнай станцыі", — заявіў Лукашэнка.

Фрагменты яго выступу публікуе тэлеграм-канал "Пул Першага".

Беларуская АЭС узводзіцца паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць) за кошт крэдыту Расіі па тыпавым расійскім праекце ВВЭР-1200.

У жніўні ў актыўную зону рэактара першага блока атамнай станцыі загрузілі 163 цеплавыдзяляльныя зборкі са свежым ядзерным палівам. З гэтага пачаўся фізічны пуск БелАЭС.

Паведамлялася, што энергетычны пуск першага энергаблока БелАЭС з уключэннем яго ў энергасістэму краіны запланаваны на чацвёрты квартал 2020 года. У пачатку верасня намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк паведаміў журналістам, што першыя кілават-гадзіны на БелАЭС плануецца вырабіць і выдаць у сетку да лістапада.

Другі энергаблок станцыі намечана запусціць у 2021 годзе. Паводле прагнозу Мінэнерга, пасля выхаду на поўную магутнасць станцыя штогод будзе выпрацоўваць больш як 19 млрд кВт·гадз электраэнергіі.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239