Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/16/ru_1060267_123456/
Дата раздрукоўкі: 26.09.2020 08:34
16.09.2020 21:42 Палітыка

Лукашэнка пазбавіў дыпламатычнага рангу Латушку, Ляшчэню і пасла ў Латвіі Марковіча

Мінск, 16 верасня. Павел Латушка і Ігар Ляшчэня пазбаўленыя дыпламатычнага рангу надзвычайнага і паўнамоцнага пасла "ў сувязі са здзяйсненнем учынкаў, якія ганьбяць дзяржаўную (дыпламатычную) службу". Адпаведныя ўказы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 верасня, паведаміла яго прэс-служба.

Яшчэ адным указам Лукашэнка вызваліў Васіля Марковіча ад пасады пасла ў Латвіі і пазбавіў яго дыпламатычнага рангу за "неналежнае выкананне службовых абавязкаў".

Латушка і Ляшчэня адкрыта выступілі на баку грамадзян, якія выступалі супраць фальсіфікацыі вынікаў жнівеньскіх прэзідэнцкіх выбараў і гвалту з боку сілавікоў у ходзе падаўлення выступленняў. Былы пасол у Францыі Латушка быў звольнены з пасады дырэктара Купалаўскага тэатра, а Ляшчэня — з пасады пасла ў Славакіі.

Латушка ўвайшоў у прэзідыум Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу, якая была створаная па ініцыятыве экс-кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. У сувязі з пагрозай арышту ён выехаў за мяжу.

31 жніўня сваёй пасады і рангу надзвычайнага і паўнамоцнага пасла пазбавіўся Павел Пуставой, які ўзначальваў дыпмісію ў Іспаніі. Дыпламат заклікаў да пераліку галасоў на прэзідэнцкіх выбарах.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239