Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/17/ru_1060400_123456/
Дата раздрукоўкі: 28.10.2020 11:21
17.09.2020 22:59 Грамадства

Краінавы офіс СААЗ пры падтрымцы USAID перадаў Беларусі 250 кіслародных канцэнтратараў

Мінск, 17 верасня. Краінавы офіс СААЗ пры фінансавай падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) перадаў сістэме аховы здароўя Беларусі 250 кіслародных канцэнтратараў на агульную суму 211 тыс. долараў ЗША, гаворыцца ў паведамленні офіса. Абсталяванне пастаўлена ў рамках праекта "Падтрымка гатоўнасці СААЗ і мер у адказ для барацьбы з пандэміяй COVID-19", што фінансуецца USAID.

Кіслародныя канцэнтратары ад вядучага сусветнага вытворцы будуць задзейнічаны ў рэзерве падчас чаканай ў асенне-зімовы перыяд другой хвалі захворвання на COVID-19. Плануецца, што апараты будуць размяркоўвацца Рэспубліканскім цэнтрам арганізацыі медыцынскага рэагавання ў тыя медустановы краіны, дзе будзе найбольш неабходная дадатковая кіслародная падтрымка пацыентаў.

Закупленыя кіслародныя канцэнтратары цалкам адпавядаюць усім патрабаванням СААЗ, адзначае краінавы офіс арганізацыі. Абсталяванне для кіслароднай тэрапіі жыццёва неабходнае хворым з захворваннем COVID-19 сярэдняй і высокай ступені цяжкасці, са зніжанай па прычыне каранавіруснай інфекцыі кіслароднай сатурацыяй. Прынцып працы канцэнтратара заключаецца ў генерацыі кіслароду з пакаёвага паветра і дастаўцы яго пацыенту праз назальныя катэтары. Кіслародныя канцэнтратары цалкам аўтаномныя і з'яўляюцца важнай крыніцай кіслароду для пацыентаў з паніжанымі паказчыкамі насычэння крыві кіслародам. Яны могуць выкарыстоўвацца для двух пацыентаў адначасова.

Алена Спасюк, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239