Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/19/ru_1060623_1060624/
Дата раздрукоўкі: 20.10.2020 23:58
19.09.2020 15:38 Палітыка, Грамадства

Жаночы марш салідарнасці зноў праходзіць у цэнтры Мінска

Мінск, 19 верасня. Суботні жаночы марш салідарнасці, які стаў ужо традыцыйным, праходзіць 19 верасня ў цэнтры Мінска.

У сацсетках акцыя анансавалася як "Бліскучы марш жаночай салідарнасці", а яго ўдзельніцам прапаноўвалася ўзяць з сабой "мішуру, глітар, баа і рознакаляровыя стужкі".

Да 15.00 непадалёк ад Камароўскага рынку побач з гандлёвым цэнтрам "Пасаж" сабралася некалькі дзясяткаў чалавек, пераважна жанчыны, у тым ліку вядомая актывістка Ніна Багінская. Паступова колькасць удзельніц акцыі прыкметна павялічылася.

У 15.15 прысутныя рушылі шэсцем па вуліцах уздоўж Камароўскага рынку, колькасць удзельніц акцыі перавысіла тысячу чалавек. Прысутныя апладзіруюць і скандуюць лозунгі: "Жыве Беларусь!", "Верым, можам, пераможам!", "Трыбунал!", "Надакучыў!", "Дзе наша Маша?" і іншыя. Аўтамабілі, якія праязджаюць міма, сігналяць.

Да пачатку акцыі на праезнай частцы стаялі два аўтазакі, аднак яны з'ехалі. Да журналістаў падыходзілі супрацоўнікі міліцыі ў форме, фатаграфавалі пасведчанні і папярэджвалі аб тым, каб працавалі на бяспечнай ад сілавікоў і ўдзельнікаў акцыі адлегласці 50 метраў.

Мікрааўтобусы стаяць насупраць прысутных на вуліцы Харужай. На вуліцы Чырвонай каля плошчы Якуба Коласа стаяць шэсць аўтазакаў і яшчэ некалькі мікрааўтобусаў.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239