Праваабаронцы апублікавалі імёны 159 затрыманых на жаночым маршы ў Мінску
Мінск, 19 верасня. Праваабаронцы апублікавалі імёны 159 затрыманых на жаночым маршы ў Мінску.
Сярод іх двое мужчын і супрацоўніца пасольства Вялікабрытаніі Іна Рамашэўская, якая дастаўлена ва УУС Савецкага раёна.
У спісе таксама 73-гадовая Ніна Багінская, яе затрымалі і адвезлі да Савецкага РУУС, дзе адпусцілі на волю.
Масавыя затрыманні адбыліся каля маладзёжнага цэнтра "Айсберг" на скрыжаванні вуліц Сурганава і Якуба Коласа.
Праваабаронцы працягваюць удакладняць імёны затрыманых. Падчас акцыі адзін з сілавікоў паведаміў БелаПАН, што іх павінны адвезці ва УУС Савецкага і Цэнтральнага раёнаў.