Спіс затрыманых на жаночым маршы ў Мінску павялічыўся да 317 чалавек
Мінск, 19 верасня. Да 20 гадзін спіс затрыманых падчас жаночага маршу ў Мінску павялічыўся да 317 чалавек, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.
Сярод іх сем мужчын і супрацоўніца пасольства Вялікабрытаніі Іна Рамашэўская, якая дастаўлена ва УУС Савецкага раёна.
У спісе таксама 73-гадовая Ніна Багінская, яе затрымалі і адвезлі да Савецкага РУУС, дзе адпусцілі на волю.
Масавыя затрыманні адбыліся каля маладзёжнага цэнтра "Айсберг" на скрыжаванні вуліц Сурганава і Якуба Коласа.
Паводле апошніх звестак праваабаронцаў, затрыманых паступова пачынаюць выпускаць.