Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/19/ru_1060652/
Дата раздрукоўкі: 28.01.2021 02:50
19.09.2020 22:10 Палітыка, Грамадства

Ціханоўская запатрабавала вызваліць усіх жанчын, затрыманых на сённяшняй акцыі ў Мінску

Мінск, 19 верасня. Экс-кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская запатрабавала вызваліць усіх жанчын, затрыманых на сённяшняй акцыі ў Мінску.

"Сёння ў Мінску адбываецца самавольства. Выдатных і смелых жанчын, якія законна і мірна пратэстуюць, масава і груба затрымліваюць людзі без апазнавальных знакаў, — напісала Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале. — Усе затрыманыя павінны быць адпушчаныя. Супрацоўнікі сілавых ведамстваў павінны памятаць: беларусы гатовыя дэананімізаваць тых, хто выконвае злачынныя загады. Вам яшчэ прыйдзецца паглядзець у вочы свайму народу, які вы павінны абараняць".

Да 21.40 праваабаронцы высветлілі імёны 342 затрыманых на жаночым маршы, які прайшоў па цэнтральных вуліцах сталіцы. Адпушчана 99 чалавек, як мінімум на адну вызваленую складзены пратакол. Сярод выпушчаных на волю супрацоўніца пасольства Вялікабрытаніі Іна Рамашэўская. У ЦІП дастаўлена тры чалавекі — Кацярына Казакова, Анастасія Лушчык і Наталля Петухова.

У сацсетках з`явіліся паведамленні аб затрыманні вядомага музыканта Аляксандра Памідорава, які сёння арганізаваў канцэрт у сталічным мікрараёне Шабаны.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239