Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/20/ru_1060682_123/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 14:42
20.09.2020 14:52 Грамадства, Палітыка

Удзельнікі Маршу справядлівасці спрабуюць сабрацца на праспекце Пераможцаў, ім перашкаджаюць сілавікі

Мінск, 20 верасня. Удзельнікі Маршу справядлівасці збіраюцца на праспекце Пераможцаў, ім перашкаджаюць сілавікі.

Прыкладна ў 14.15 каля ГЦ "Галерэя" сабралася каля сотні чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі. Пад'ехалі сем аўтазакаў, а таксама чатыры міліцэйскія аўтобусы і столькі ж — мікрааўтобусаў. Людзі схаваліся ў будынак гандлёвага цэнтра. Супрацоўнікі АМАП, расцягнуўшыся ўздоўж тратуара, сталі рухацца: частка — у бок гасцініцы "Юбілейная", частка — у бок Нямігі.

Праз нейкі час яны загрузіліся назад у транспарт і з'ехалі ў бок Нямігі, дзе з боку Палаца спорту ішла невялікая група дэманстрантаў. Пачаліся кропкавыя затрыманні. Карэспандэнт БелаПАН бачыў, як каля Палаца спорту затрымалі і павялі ў аўтазак мужчыну з бел-чырвона-белым сцягам.

Тым часам у горадзе пачаліся праблемы з мабільным інтэрнэтам.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239