20.09.2020 15:03 Палітыка, Грамадства
Дэманстранты невялікімі групамі прасоўваюцца па праспекце Пераможцаў у бок стэлы "Мінск — горад-герой"
Мінск, 20 верасня. Дэманстранты невялікімі групамі прасоўваюцца паабапал праспекта Пераможцаў у бок стэлы "Мінск — горад-герой". Сілавікі не даюць ім сканцэнтравацца, перыядычна кагосьці затрымліваюць.
Затрыманні таксама адбываюцца ў раёне Нямігі. Там АМАП разганяе людзей, якія сабраліся каля ГЦ "На Нямізе".