Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/20/ru_1060688_123/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2020 22:54
20.09.2020 15:24 Палітыка, Грамадства

У Магілёве затрыманыя журналісты Аліна Скрабунова і Аляксандр Сідарэўскі

Мінск, 20 верасня. У Магілёве затрыманыя журналісты Аліна Скрабунова і Аляксандр Сідарэўскі, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

У 14.45 журналістаў затрымалі супрацоўнікі АМАПа, паведамілі іх калегі.

Як паведамлялася, сёння ў Беларусі праходзіць чарговая нядзельная акцыя прыхільнікаў перамен — Марш справядлівасці. Да яго пачатку ў Мінску былі перакрытыя некаторыя праспекты і вуліцы. Таксама ў Мінску зачыненыя сем станцый метро, адключаны мабільны інтэрнэт.

Папярэдняя нядзельная акцыя — Марш герояў — сабрала толькі ў Мінску болей за 100 тысяч чалавек і суправаджалася жорсткімі дзеяннямі сілавікоў.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239