20.09.2020 15:46 Палітыка, Грамадства
Шматтысячная калона дэманстрантаў рушыла ў бок Палаца Незалежнасці
Мінск, 20 верасня. Калона ўдзельнікаў Маршу справядлівасці пачала рухацца ад стэлы "Мінск — горад-герой" у бок Палаца Незалежнасці. Дзясяткі тысяч чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі ў руках і на плячах ідуць па праезнай частцы і тратуарах праспекта Пераможцаў.
З боку стэлы раздаюцца патрыятычныя песні праўладнага зместу. У перапынках паміж песнямі дэманстранты скандуюць "Жыве Беларусь!".