Удзельнікі Маршу справядлівасці змянілі свой маршрут, пабачыўшы кардон сілавікоў на падыходзе да Палаца Незалежнасці
Мінск, 20 верасня. Удзельнікі Маршу справядлівасці змянілі свой маршрут, калі ўбачылі кардон сілавікоў за некалькі соцень метраў да Палаца Незалежнасці. З крыкамі "Абыходзь!" калона павярнула на вуліцу Ігнаценкі, якая перасякаецца з праспектам Пераможцаў.
Дайшоўшы да скрыжавання вуліц Ігнаценкі і Ціміразева, дэманстранты планавалі павярнуць у бок 2-га кальца, але хтосьці ў галаве калоны крыкнуў, што наперадзе — сілавікі са шчытамі. У выніку пратэстоўцы развярнуліся назад. Цяпер яны ідуць па вуліцы Ціміразева.