Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/20/ru_1060709_123/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 12:09
20.09.2020 16:53 Палітыка, Грамадства

Праваабаронцы апублікавалі першыя спісы затрыманых 20 верасня

Мінск, 20 верасня. Папярэднія спісы затрыманых падчас сённяшняга Маршу справядлівасці публікуе праваабарончы сайт spring96.org.

У спісе на гэты момант каля 40 прозвішчаў.

Праваабаронцы адзначаюць, што кропкавыя затрыманні дэманстрантаў зафіксаваныя ў Мінску, Гродне, Брэсце, Гомелі, Магілёве.

У Мінску ў спісе затрыманым каля 20 чалавек, у ліку якіх Алег Майсееў, давераная асоба Святланы Ціханоўскай.

У Гродне была затрыманая цяжарная жанчына, якую неўзабаве адпусцілі. У Магілёве затрыманыя журналісты Аліна Скрабунова і Аляксандр Сідарэўскі.

Паводле звестак МУС, падчас акцый пратэсту 19 верасня ў Беларусі затрыманыя 430 чалавек (у тым ліку ў Мінску — 415), 385 з іх адпушчаныя.

Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239