20.09.2020 16:50 Палітыка, Грамадства
Пратэстоўцы ідуць ад скрыжавання Раманаўскай Слабады і Нямігі ў бок станцыі метро "Няміга"
Мінск, 20 верасня. Дайшоўшы да перасячэння вуліц Раманаўская Слабада і Няміга, дэманстранты збіраліся рухацца далей па вуліцы Гарадскі Вал. Дарогу ім заступіў рэйсавы аўтобус і кардон сілавікоў.
Пастаяўшы некаторы час на скрыжаванні, пратэстоўцы павярнулі налева, у бок станцыі метро "Няміга". Калона скандуе "Пошел вон, ты и твой ОМОН!".