Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/20/ru_1060716_123/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 12:25
20.09.2020 17:10 Палітыка, Грамадства

Сілавікі не далі дэманстрантам выйсці на праспект Незалежнасці

Мінск, 20 верасня. Прайшоўшы мост праз раку Свіслач, дэманстранты адправіліся па вуліцы Багдановіча. Дайшоўшы да опернага тэатра, калона павярнула на вуліцу Янкі Купалы ў бок праспекта Незалежнасці.

Перад мостам праз Свіслач на вуліцы Я.Купалы дарогу заступілі сілавікі і ваенная тэхніка — вадамёт і машыны "Рубеж". Калона павярнула налева і цяпер ідзе па вуліцы Куйбышава.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239