20.09.2020 17:52 Грамадства, Палітыка
Дэманстранты выйшлі на праспект Незалежнасці ў раёне плошчы Якуба Коласа
Мінск, 20 верасня. Калона дэманстрантаў, якія ўдзельнічаюць у Маршы справядлівасці ў Мінску, прайшла па вуліцы Куйбышава ад опернага тэатра да Камароўскага рынку і звярнула на вуліцу Веры Харужай, каб выйсці на праспект Незалежнасці ў раёне плошчы Якуба Коласа.
Удзельнікі акцыі расцягнуліся прыкладна на два кіламетры.Трохі пачакаўшы астатніх, галава калоны рушыла ў бок плошчы Перамогі, да цэнтра горада.