Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/20/ru_1060731/
Дата раздрукоўкі: 26.01.2021 02:12
20.09.2020 18:24 Палітыка, Грамадства

На скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова сілавікі падзялілі калону дэманстрантаў на дзве часткі

Мінск, 20 верасня. Удзельнікі Маршу справядлівасці прайшлі па праспекце Незалежнасці ад плошчы Якуба Коласа ў бок цэнтра да скрыжавання з вуліцай Казлова.

Там іх сустрэў кардон сілавікоў, узмоцнены чатырма аўтамабілямі "Рубеж" і чатырма вадамётамі. Галава калоны павярнула на Казлова ў бок кінатэатра "Мір" і Ваенных могілак. Скарыстаўшыся гэтым, сілавікі прасунуліся наперад і падзялілі калону на дзве часткі.

З боку праспекта Машэрава пад`ехала некалькі аўтазакаў. Затрыманы як мінімум адзін дэманстрант з бел-чырвона-белым сцягам.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239