На Казлова і прылеглыя вуліцы прыехалі аўтазакі
Мінск, 20 верасня. Пасля таго як сілавікі падзялілі дэманстрантаў на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова, галава калоны пачала спускацца па Казлова да кінатэатра "Мір" і далей да Ваенных могілак і вуліцы Змітрака Бядулі.
Убачыўшы, што набліжаюцца аўтазакі, частка дэманстрантаў пабегла ў двары каля Ваенных могілак. Аўтазакі накіраваліся па прылеглых вуліцах Смалячкова, Берасцянскай і тупіковым завулку Міхайлаўскім. Частка машын сілавікоў прыпаркаваная на плошчы Змітрака Бядулі. Рух у гэтым месцы перакрыты. Міліцэйскія аўтобусы пад'ехалі да дома-"падковы" на плошчы з боку вул. Бядулі. Там адбыліся затрыманні.
Тым часам хвост калоны адышоў ад кардоны сілавікоў назад у бок плошчы Якуба Коласа. Там яны пачалі разыходзіцца ў розныя бакі, частка пайшла далей па праспекце ў бок Нацыянальнай акадэміі навук. З боку плошчы Перамогі прыехалі аўтамабілі сілавікоў, якія пачалі затрымання ў раёне ЦУМа.