Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/20/ru_1060749/
Дата раздрукоўкі: 26.01.2021 02:20
20.09.2020 19:43 Грамадства, Палітыка

Пасля завяршэння Маршу справядлівасці ў Мінску запрацаваў мабільны інтэрнэт

Мінск, 20 верасня. Пасля 19 гадзін, калі ў Мінску завяршыўся Марш справядлівасці, зноў запрацаваў мабільны інтэрнэт.

Сёння ён практычна адсутнічаў чатыры з паловай гадзіны, з 14.35 да 19.05, "у адпаведнасці з распараджэннем упаўнаважаных дзяржаўных органаў".

Прапускная здольнасць мабільнага інтэрнэту прымусова зніжаецца кожную нядзелю падчас буйных акцый пратэсту з мэтай абцяжарыць каардынацыю дзеянняў паміж дэманстрантамі.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239