Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/20/ru_1060761/
Дата раздрукоўкі: 26.01.2021 02:03
20.09.2020 22:40 Палітыка, Грамадства

БАЖ: Затрыманы ў Мінску журналіст Дзяніс Боршч адпраўлены ў жодзінскі ізалятар

Мінск, 20 верасня. Затрыманы сёння ў Мінску на Маршы справядлівасці журналіст Дзяніс Боршч адпраўлены ў жодзінскі ізалятар часовага ўтрымання, паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў са спасылкай на яго адваката.

Боршч быў затрыманы прыкладна ў 16.50 каля Палаца Незалежнасці, куды прыйшла частка пратэстоўцаў, і дастаўлены ва УУС Фрунзенскага раёна. У чым яго абвінавачваюць, пакуль невядома.

Паводле звестак праваабаронцаў на 22.40, у сталіцы сёння затрыманыя не менш за 157 чалавек, у рэгіёнах — не менш за 66.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239