Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/21/eu_1060825_1060826/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 04:10
21.09.2020 14:08 Палітыка, Беларусь — Еўрасаюз, Эканоміка

Прэзідэнты Літвы, Польшчы і Румыніі заклікалі ЕС пашырыць праграму дапамогі для Беларусі

Мінск, 21 верасня. Літва, Польшча і Румынія заклікалі Еўрасаюз пашырыць праграму дапамогі для Беларусі, уключыўшы ў яе бязвізавы рэжым для беларускіх грамадзян. Адпаведную заяву падпісалі прэзідэнты трох краін, паведамляе прэс-служба літоўскага прэзідэнта.

"Мы лічым, што, падтрымліваючы народ Беларусі, Еўрапейскі саюз павінен даць пакет дапамогі для дэмакратычных і эканамічных пераўтварэнняў у Беларусі", — гаворыцца ў заяве.

Кіраўнікі трох краін прапаноўваюць Еўрасаюзу пашырыць гандаль з Беларуссю, садзейнічаць у перамовах аб уступленні краіны ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, увесці пры "наяўнасці неабходных умоў" бязвізавы рэжым для грамадзян краіны.

ЕС таксама прапаноўвае забяспечыць доступ да фінансавых рэсурсаў для рэструктурызацыі беларускай эканомікі, садзейнічаць дыверсіфікацыі энергетычнага сектара і энергетычнай бяспекі краіны, павялічыць прысутнасць міжнародных фінансавых інстытутаў і іх актыўнасць у рэфармаванні эканомікі і нарошчванні інвестыцый.

Прэзідэнты Літвы, Польшчы і Румыніі адзначылі, што "ніхто, акрамя народа Беларусі, не мае права вырашаць лёс сваёй краіны", і заявілі пра сваю падтрымку беларусаў у жаданні пабудаваць дэмакратычную дзяржаву, заснаваную на вяршэнстве закона, свабоднай грамадзянскай супольнасці і рынкавай эканоміцы.

"Калі народ Беларусі вырашыць правесці палітычныя і эканамічныя рэформы, стварыць незалежныя інстытуты па абароне правоў чалавека і свабоды выказвання думкі, мы дапаможам, падзяліўшыся сваім вопытам і ноу-хау", — адзначыў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.

Як адзначае прэс-служба літоўскага прэзідэнта, прапановы па дапамозе Беларусі будуць прадстаўленыя на пасяджэнні Еўрапейскага савета, якое мае адбыцца 24—25 верасня.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239