Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/23/ru_1061026_587485/
Дата раздрукоўкі: 18.01.2021 17:23
23.09.2020 10:23 Грамадства

У кватэры галоўрэда "Нашай Нівы" Ягора Марціновіча і журналісткі tut.by Адар`і Гуштын ідзе вобшук

Мінск, 23 верасня. З раніцы ў кватэры галоўнага рэдактара інтэрнэт-выдання "Наша Ніва" Ягора Марціновіча і яго жонкі, журналісткі партала tut.by Адар`і Гуштын, ідзе вобшук, паведаміла Гуштын у "Фэйсбуку".

"У нас ператрус. Па артыкуле, дзе дыджэй кажа, што яго біў Барсукоў. Ператрус праводзіць УСБ (упраўленне ўласнай бяспекі. — БелаПАН.) МУС", — напісала яна ў 9.50.

17 жніўня "Наша Ніва" апублікавала інтэрв`ю з адным з дыджэяў, якія ўключылі 6 жніўня падчас афіцыйнага мерапрыемства ў Кіеўскім скверы Мінска песню Віктара Цоя "Перамен". Дыджэй Улад Сакалоўскі расказаў журналістам, што ў ізалятары на Акрэсціна яго збіваў намеснік міністра МУС Аляксандр Барсукоў. У артыкуле адзначалася, на трэці дзень адбыцця арышту ў карцар, дзе сядзеў Сакалоўскі, прыйшоў нейкі начальнік і ўдарыў яго два разы. "Пасля выхаду Улад Сакалоўскі пазнаў у гэтым начальніку Аляксандра Барсукова, намесніка Караева. Барсукоў прыязджаў пад Акрэсціна ў ноч на 14 жніўня, запэўніваў людзей, што ў камерах нікога не б`юць і не катуюць", — пісала "Наша Ніва".

Датэлефанавацца да Марціновіча і Гуштын пакуль не ўдаецца.

Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239