Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/23/ru_1061117_1061118/
Дата раздрукоўкі: 26.01.2021 01:16
23.09.2020 17:35 Грамадства, Палітыка

У цэнтр Мінска сцягнутая міліцэйская і ваенная тэхніка

Мінск, 23 верасня. У цэнтр Мінска сцягнутая міліцэйская і ваенная тэхніка. Відавочцы паведамляюць аб аўтазаках, міліцэйскіх аўтобусах і вайсковых грузавіках у раёне плошчы Незалежнасці, Палаца спорту, Нямігі.

Карыстальнікі сацсетак пішуць, што супрацоўнікаў шэрагу гандлёвых аб'ектаў, прадпрыемстваў і дзяржустаноў сёння раней адпусцілі з працы. Студэнтам змянілі расклад, вячэрнія заняткі адмененыя.

Сёння ў Мінску ў абстаноўцы сакрэтнасці адбылася інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі. Цырымонія не анансавалася, як гэта звычайна робіцца, аб ёй стала вядома ўжо пастфактум з паведамлення дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА, якое пазней прадублявала прэс-служба Лукашэнкі.

З 9 жніўня, дня прэзідэнцкіх выбараў, у Беларусі не спыняюцца масавыя пратэсты грамадзян, якія не прызнаюць афіцыйныя вынікі мінулай выбарчай кампаніі. Паводле дадзеных ЦВК, за Лукашэнку прагаласавала 80,1% выбаршчыкаў. Яўка на выбарах склала 84,28%.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239