Група дэманстрантаў ідзе ад Нямігі ў кірунку да стэлы, некаторыя — з кардоннай каронай на галаве
Мінск, 23 верасня. Больш за сотню чалавек ідуць ад вуліцы Няміга ў напрамку стэлы "Мінск — горад-герой". У некаторых — кардонная карона на галаве.
Частка дэманстрантаў ідзе з бел-чырвона-белымі сцягамі. Ім сігналяць аўтамабілісты. Па ходзе руху калона павялічваецца.
Сёння ў Мінску ў абстаноўцы сакрэтнасці адбылася інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі. Цырымонія не анансавалася, як гэта звычайна робіцца, пра гэта стала вядома ўжо постфактум з паведамлення дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА, якое пазней прадублявала прэс-служба Лукашэнкі.
З 9 жніўня, дня прэзідэнцкіх выбараў, у Беларусі не спыняюцца масавыя пратэсты грамадзян, якія не прызнаюць афіцыйныя вынікі мінулай выбарчай кампаніі.