Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/23/ru_1061138_123/
Дата раздрукоўкі: 02.08.2021 08:47
23.09.2020 18:53 Палітыка, Грамадства

Некалькі тысяч прыхільнікаў перамен рушаць па праспекце Пераможцаў да стэлы "Мінск — горад-герой"

Мінск, 23 верасня. Некалькі тысяч дэманстрантаў рухаюцца па праспекце Пераможцаў у напрамку стэлы "Мінск — горад-герой", у некаторых — кардонная карона на галаве і бел-чырвона-белыя сцягі.

Яны скандуюць "Жыве Беларусь", "Саня, адпусці любімую", "Сыходзь!" і іншыя лозунгі.

Людзі сабраліся таксама ў раёне станцыі метро "Пушкінская", дзе падчас разгону мірнай дэманстрацыі 10 жніўня загінуў 34-гадовы жыхар Мінска Аляксандр Тарайкоўскі.

Тым часам на плошчы Незалежнасці збіраюцца прыхільнікі Лукашэнкі.

Захар Шчарбакоў, Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239