Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/23/ru_1061143_123/
Дата раздрукоўкі: 28.01.2021 00:54
23.09.2020 19:13 Палітыка, Грамадства

Дэманстранты збіраюцца на плошчы каля стэлы

Мінск, 23 верасня. Тысячы дэманстрантаў збіраюцца на пляцоўцы каля стэлы "Мінск — горад-герой". Сёння, у адрозненне ад нядзельных дзён, яна не ачэпленая вайскоўцамі.

Пратэстоўцы выйшлі на праезную частку праспекта Пераможцаў. На скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава супрацоўнікі ДАІ перакрылі рух транспарту, затым — з'ехалі.

Тым часам, паводле інфармацыі відавочцаў, у бок стэлы рухаецца калона ваеннай спецтэхнікі — вадамёты і машыны "Рубеж".

У карэспандэнтаў БелаПАН сілавікі праверылі дакументы і папярэдзілі пра тое, што трэба трымацца на адлегласці 50 метраў ад дэманстрантаў.

Прыкладна ў 19.05 міліцыя перакрыла рух на праспектах Пераможцаў і Машэрава. Сілавікі са шчытамі бягуць да стэлы выстаўляць ачапленне. Людзі адыходзяць ад стэлы, канцэнтруюцца на скрыжаванні двух праспектаў і скандуюць "Фашысты!".

Таццяна Каравянкова, Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239