На скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава валанцёры аказваюць дапамогу жанчыне, паводле слоў відавочцаў, яе збілі сілавікі
Мінск, 23 верасня. На скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава валанцёры Чырвонага Крыжа аказваюць дапамогу жанчыне. Паводле слоў відавочцаў, яе збілі сілавікі. У жанчыны забінтаваная галава. Спачатку яна ляжала на праезнай частцы, затым яе перанеслі на траву, выклікалі хуткую дапамогу.
Два вадамёты з'ехалі ў бок Палаца Незалежнасці. У той жа час у адваротны бок, да Палаца спорту, накіравалася калона аўтазакаў і тэнтаваных грузавікоў.
Каля гасцініцы "Планета" застаецца некалькі соцень дэманстрантаў. Яшчэ частка пратэстоўцаў знаходзіцца на скрыжаванні насупраць стэлы на баку Палаца спорту.
Калі сілавікі са шчытамі адыходзяць да аўтазакаў, людзі, якія разбегліся па парку, зноў падыходзяць да праспекта Пераможцаў.
Сілавікі заблакавалі масток, які вядзе да гатэля "Беларусь". Адтуль чутныя крыкі. Дэманстранты разбягаюцца, за імі бягуць сілавікі ў поўнай баявой амуніцыі.