23.09.2020 20:21 Палітыка, Грамадства
На праспекце Пераможцаў супраць мірных дэманстрантаў выкарыстоўвалі вадамёт і пярцовы газ
Мінск, 23 верасня. На праспекце Пераможцаў супраць мірных дэманстрантаў выкарыстоўвалі вадамёт і пярцовы газ.
Каля стэлы людзей палівалі з вадамёта, а каля бізнес-цэнтра Royal Plaza сілавікі распылілі пярцовы газ. Гэта адбылося, калі жанчыны спрабавалі адбіць адну з дэманстрантак, якую зацягвалі ў аўтазак. Супраць іх ужылі газ.
Перыядычна адбываюцца затрыманні.
Відавочцы таксама паведамляюць пра затрыманні ў раёне метро "Пушкінская".