Затрыманні на Нямізе, каля рэстаранаў KFC і "Бургер Кінг"
Мінск, 23 верасня. Каля 20 хвілін пратэстоўцы перакрывалі рух транспарту па вуліцы Няміга каля моста.
Пасля таго як з'явіліся сілавікі ў цывільным і балаклавах, дэманстранты адышлі далей ад іх, на тратуар. Байцы АМАПа пашыхтаваліся ў ланцуг каля кафедральнага сабора.
Аўтазакі спыніліся на Нямізе насупраць сабора, сілавікі кінуліся на ўзгорак да царквы.
Каля рэстаранаў KFC і "Бургер Кінг" адбыліся затрыманні, карэспандэнт БелаПАН бачыў затрыманне трох чалавек. У KFC быў заўважаны начальнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Мікалай Карпянкоў.
Два чалавекі былі затрыманыя сілавікамі ў цывільным і балаклавах на летняй тэрасе "Бургер Кінга", яшчэ аднаму разбілі тэлефон. Сілавікі падыходзілі да наведвальнікаў і груба патрабавалі не здымаць іх на відэа.
Падчас разгону пратэстоўцаў у ГЦ "Галерэя" былі заўважаныя невядомыя з помпавымі стрэльбамі.