На Нямізе адбыліся сутычкі пратэстоўцаў з сілавікамі
Мінск, 23 верасня. На Нямізе пратэстоўцы спрабавалі адбіць затрыманага.
Мужчына быў затрыманы насупраць рэстарана "Бургер Кінг" пры разгоне прысутных. Каля ста чалавек выйшлі на праезную частку, атачылі аўтобус, куды змясцілі затрыманага, і пачалі скандаваць "Выпускай!". Да іх прыбеглі сілавікі ў цывільным, сталі адганяць ад аўтобуса. Людзі разбегліся ў бок вул. Гарадскі Вал, за імі рушылі сілавікі.
Аўтобус з'ехаў. Каля трох дзясяткаў сілавікоў у цывільным на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Мікалаем Карпянковым сышлі.
Каля Петрапаўлаўскай царквы быў чутны гук выбуху ці стрэлу.
Хлопец кінуў у сілавікоў пустую шкляную бутэльку, яго дагналі і затрымалі.
Да "Бургер Кінга" пад'ехалі сілавікі ў поўнай баявой амуніцыі, сталі разганяць пратэстоўцаў. Забралі аднаго чалавека, які проста сядзеў на лаўцы.
Цяпер каля "Бургер Кінга" і KFC застаецца прыкладна 100 чалавек.