Карэспандэнт tut.by Алена Талкачова пасля затрымання вызваленая
Мінск, 23 верасня. Каля будынка французскага пасольства на плошчы Свабоды ў Мінску была затрыманая карэспандэнт партала tut.by Алена Талкачова. Яна асвятляла акцыі пратэсту супраць інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі.
Талкачова здымала дыялог групы жанчын з сілавікамі ў цывільным. У гэты час да яе падышоў начальнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Мікалай Карпянкоў, каб праверыць журналісцкі бэдж. Карэспандэнт трохі адышла ад Карпянкова, і яе затрымалі двое ў цывільным.
Журналістку адвялі ў будынак ГУБАЗіК на вул. Рэвалюцыйнай, але праз некалькі хвілін па рашэнні Карпянкова адпусцілі.