23.09.2020 22:34 Палітыка, Грамадства
На Нямізе працягваюцца затрыманні пратэстоўцаў
Мінск, 23 верасня. Пратэстоўцаў, якія паўторна блакавалі палову праезнай часткі на вуліцы Няміга ў раёне моста, атрымалася разагнаць толькі пасля прыезду міліцэйскай спецтэхнікі.
Сілавікі ў баявой амуніцыі распачалі пагоню за людзьмі каля Петрапаўлаўскай царквы і мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага на плошчы Свабоды. Затрымана не менш за шэсць чалавек.
Кардон з сілавікоў выстраіўся пад мостам на Нямізе. Каля двух дзясяткаў байцоў АМАПа пайшлі прачэсваць Нямігу ў бок вуліцы Гарадскі Вал.