Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/23/ru_1061209/
Дата раздрукоўкі: 17.01.2021 08:27
23.09.2020 22:40 Палітыка, Грамадства

У розных раёнах Мінска праходзяць акцыі пратэсту супраць інаўгурацыі Лукашэнкі

Мінск, 23 верасня. У розных раёнах Мінска ўвечары 23 верасня праходзяць акцыі пратэсту супраць інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, у тым ліку блакуюцца дарогі.

У некаторых месцах сілавікі разганяюць людзей, сведчаць размешчаныя ў сацсетках і мэсэнджарах відэакадры з месца падзей.

Сутычкі адзначаныя ў раёне станцый метро "Пушкінская", "Кунцаўшчына", "Каменная Горка". Каля апошняй станцыі ўжыты вадамёт, аднак ён не дасягнуў мэты з-за значнай адлегласці ад пратэстоўцаў. Раней вадамёт быў выкарыстаны ў цэнтры недалёка ад стэлы.

Некалькі дзясяткаў чалавек арганізавалі шэсце па праезнай частцы вуліцы Ангарскай. Людзі сабраліся каля станцый метро "Грушаўка", "Міхалова", "Малінаўка", "Усход", у мікрараёнах Серабранка, Лебядзіны, Уручча, у раёне вуліцы Кальварыйскай, універсама "Рыга".

Паводле звестак праваабаронцаў на 22.30, у сталіцы затрыманыя больш за 90 чалавек. Спіс удакладняецца і дапаўняецца.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239