Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/25/ru_1061424_258741/
Дата раздрукоўкі: 28.10.2020 11:33
25.09.2020 15:05 Палітыка, Грамадства

Карэспандэнт "Белсата" Ганчарэнка арыштаваны на 12 сутак і пакараны штрафам за працу без акрэдытацыі, суд над яго калегам Любенчуком яшчэ ідзе (удакладнена)

Мінск, 25 верасня. Карэспандэнт польскага тэлеканала "Белсат", які вяшчае на Беларусь, Дзяніс Ганчарэнка атрымаў адміністрацыйны арышт на 12 сутак і штраф у 810 рублёў. Такое рашэнне вынесенае 25 верасня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Суд над яго калегам Алесем Любенчуком яшчэ ідзе.

Напярэдадні вечарам Любянчук і Ганчарэнка разам з калегамі чакалі каля ЦІП на Акрэсціна вызвалення фатографаў Аляксандра Васюковіча і Уладзіміра Грыдзіна пасля 11-сутачнага арышту. Іх затрымалі і адвезлі ў Маскоўскае РУУС сталіцы.

У дачыненні да абодвух склалі па два пратаколы аб правапарушэнні згодна з арт 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёю службовых паўнамоцтваў) і арт 22.9 (парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі) КоАП.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239