Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/25/ru_1061432_220011/
Дата раздрукоўкі: 12.05.2021 14:50
25.09.2020 15:31 Палітыка, Грамадства

Карэспандэнт "Белсата" Любянчук пакараны 12 суткамі арышту і штрафам за працу без акрэдытацыі

Мінск, 25 верасня. Карэспандэнт польскага тэлеканала "Белсат", які вяшчае на Беларусь, Алесь Любянчук арыштаваны на 12 сутак і пакараны штрафам у 810 рублёў. Такое рашэнне вынесена 25 верасня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Раней аналагічнае рашэнне было прынятае ў дачыненні да яго калегі Дзяніса Ганчарэнкі.

Напярэдадні вечарам Любянчук і Ганчарэнка разам з калегамі чакалі каля ЦІП на Акрэсціна вызвалення фатографаў Аляксандра Васюковіча і Уладзіміра Грыдзіна пасля 11-сутачнага арышту. Журналістаў "Белсата" затрымалі і адвезлі ў Маскоўскае РУУС сталіцы.

У дачыненні да абодвух склалі па два пратаколы аб правапарушэнні: на падставе арт. 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёю службовых паўнамоцтваў) і арт. 22.9 (парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі) КоАП.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239