Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/25/ru_1061457_1061458/
Дата раздрукоўкі: 28.01.2021 01:18
25.09.2020 17:02 Палітыка, Грамадства

Затрыманы напярэдадні ў Мінску аператар Павел Патапаў арыштаваны на 15 сутак

Мінск, 25 верасня. Затрыманы напярэдадні ў Мінску член Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), аператар Павел Патапаў атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Такое рашэнне было прынятае 25 верасня ў судзе Заводскага раёна, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Па якім артыкуле Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях судзілі Патапава, пакуль невядома.

Паўла Патапава затрымалі позна ўвечары 24 верасня ў раёне станцыі метро "Магілёўская", дзе ён здымаў акцыю пратэсту. "Ён здымаў падзеі на Партызанскім праспекце, куды прыехаў АМАП і ўсіх затрымаў", — паведамляла раней прэс-служба БАЖ. Ноч да суда Патапаў правёў у цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Як паведамлялася раней, сёння па рашэнні суда Маскоўскага раёна Мінска адміністрацыйным арыштам на 12 сутак і штрафам у 810 рублёў былі пакараныя Алесь Любянчук і Дзяніс Ганчарэнка, карэспандэнты польскага тэлеканала "Белсат", які вяшчае на Беларусь.

Напярэдадні вечарам Любянчук і Ганчарэнка разам з калегамі чакалі каля ЦІП на Акрэсціна вызвалення фатографаў Аляксандра Васюковіча і Уладзіміра Грыдзіна пасля 11-сутачнага арышту. Журналістаў "Белсата" затрымалі і адвезлі ў Маскоўскае РУУС сталіцы.

У дачыненні да абодвух склалі па два пратаколы аб правапарушэнні па арт. 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў) і арт. 22.9 (парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі) КоАП.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239