Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/26/ru_1061466_123/
Дата раздрукоўкі: 26.01.2021 02:40
26.09.2020 13:53 Грамадства, Эканоміка

Зарплата бюджэтнікаў у жніўні знізілася на 3,9% да 988 рублёў

Мінск, 26 верасня. У бюджэтных арганізацыях намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў студзені—жніўні 2020 года склала 975,7 рубля, у жніўні — 987,7 рубля, што на 40,3 рубля, або на 3,9%, менш, чым у ліпені 2020 года, паведаміў Белстат.

Рэальная заработная плата (з улікам росту цэн) у бюджэтных арганізацыях у студзені—жніўні 2020 года ў параўнанні з такім жа перыядам 2019 года павялічылася на 15%, у жніўні 2020 года ў параўнанні з ліпенем 2020 года паменшылася на 4,1%.

Для параўнання: намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў арганізацый рэспублікі (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) у студзені—жніўні 2020 года склала 1.212,1 рубля, у тым ліку ў жніўні — 1.276,4 рубля, што на 11,1 рубля, або на 0,9%, менш, чым у ліпені 2020 года.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239