Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/26/ru_1061505_123/
Дата раздрукоўкі: 28.01.2021 02:28
26.09.2020 11:42 Палітыка, Грамадства

Пяцёра актывістаў кампаніі "Еўрапейская Беларусь" затрыманыя ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках

Мінск, 26 верасня. Пяцёра актывістаў грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" сталі фігурантамі крымінальнай справы аб масавых беспарадках.

Як паведамляе тэлеграм-канал "Еўрапейскай Беларусі", 25 верасня ў Мінску "былі брутальна затрыманыя актывісты Ягор Літвінка, Андрэй Войніч, Анастасія Кірык і Павел Юхневіч", у дачыненні да іх распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).

"Адначасова ў іншым месцы быў арыштаваны Яўген Афнагель. Як паведамілі яго жонцы ў СК, ён пакуль знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна і таксама абвінавачваецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках", — паведамляе кампанія.

Грамадзянская кампанія "Еўрапейская Беларусь" была створаная ў 2008 годзе, яе ініцыятарамі сталі вядомыя апазіцыйныя палітыкі Андрэй Саннікаў, Міхаіл Марыніч, Мікалай Статкевіч, Віктар Івашкевіч. Галоўныя мэты кампаніі — барацьба за вызваленне палітвязняў, правядзенне свабодных дэмакратычных выбараў і ўваходжанне Беларусі ў ЕС. У 2011 годзе прадстаўніцтва "Еўрапейскай Беларусі" былі зарэгістраваныя ў Літве і Польшчы.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239