Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/26/ru_1061542_123/
Дата раздрукоўкі: 26.01.2021 02:47
26.09.2020 14:36 Палітыка, Грамадства

У Мінску каля Камароўскага рынку пачалі затрымліваць удзельніц жаночага маршу

Мінск, 26 верасня. Удзельніц жаночага маршу салідарнасці пачалі затрымліваць 26 верасня ў цэнтры Мінска.

У сацсетках акцыя анансавалася на 14.00 на плошчы Перамогі, аднак незадоўга да пачатку маршу месца збору было змененае на раён Камароўскага рынку.

У 13.05 станцыя метро "Плошча Перамогі" была зачыненая для пасадкі і высадкі пасажыраў. Пра гэта паведаміў Мінскі метрапалітэн у сваім тэлеграм-канале без тлумачэння прычын. Акрамя гэтага, каля плошчы часова перастаў спыняцца грамадскі транспарт. На прылеглых вуліцах былі заўважаныя аўтобусы і іншы транспарт сілавікоў.

Каля 14.15 ля Камароўскага рынку пачаліся затрыманні ўдзельніц акцыі, якія збіраліся тут. Людзі рассеяныя групамі па некалькі дзясяткаў чалавек. З мікрааўтобусаў выйшлі людзі ў балаклавах у зялёнай форме без апазнавальных знакаў і затрымалі некалькі жанчын.

Папярэдні жаночы марш, які прайшоў у Мінску 19 верасня, завяршыўся масавымі затрыманнямі.

Ян Аўсеюшкін, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239