26.09.2020 16:53 Палітыка, Грамадства
На жаночай акцыі ў Мінску пры праверцы дакументаў затрыманыя тры журналісткі
Мінск, 26 верасня. Падчас праверкі дакументаў сілавікі затрымалі трох журналістак, якія асвятлялі ў цэнтры Мінска традыцыйную жаночую акцыю пратэсту: Марыю Вайтовіч ("Еўрарадыё"), Кацярыну Карпіцкую ("Наша Ніва") і Аляксандру Эльбаум (tut.by).
Каля 20 журналістаў знаходзілася насупраць кавярні "Зерне" на праспекце Незалежнасці каля ўезду на вуліцу Чырвоназорную.