Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/27/ru_1061609_1061610/
Дата раздрукоўкі: 26.01.2021 01:31
27.09.2020 13:49 Грамадства

У Мінску закрытыя сем станцый метро

Мінск, 27 верасня. У Мінску закрытыя сем станцый метро: "Плошча Леніна", "Кастрычніцкая", "Купалаўская", "Плошча Перамогі", "Плошча Якуба Коласа", "Няміга" і "Фрунзенская".

Як паведамляе тэлеграм-канал метрапалітэна, станцыі закрытыя ў 13.15 на ўваход і выхад "у мэтах арганізацыі бяспекі пасажыраў". Цягнікі на гэтых станцыях не спыняюцца.

Мінскі метрапалітэн "просіць прабачэння за часовыя нязручнасці".

Сёння ў сталіцы і іншых гарадах Беларусі плануецца традыцыйны нядзельны марш прыхільнікаў перамен. Ён пройдзе пад лозунгам "Народная інаўгурацыя сапраўднага прэзідэнта". Гэта ўжо сёмы нядзельны марш прыхільнікаў перамен пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239