На праспекце Пераможцаў пачаліся затрыманні
Мінск, 27 верасня. На праспекце Пераможцаў затрыманыя як мінімум чатыры чалавекі.
Каля бізнес-цэнтра "Роял Плаза" супрацоўнікі АМАПа падышлі праверыць сумкі ў двух хлопцаў і дзяўчыны. У дзяўчыны быў бел-чырвона-белы сцяг. Пасля гэтага ва ўсіх траіх забралі тэлефоны, затрымалі і адвялі ў двары за бізнес-цэнтрам.
Яшчэ аднаго хлопца затрымалі каля гандлёвага цэнтра "Галерэя". Сам ГЦ сёння не працуе.
Міліцыя папярэджвае журналістаў, каб яны знаходзіліся на бяспечнай адлегласці і "не перашкаджалі працаваць" сілавікам, — у адваротным выпадку да іх будзе ўжыты артыкул 23.4 КоАП (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў).