Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/27/ru_1061626_1061627/
Дата раздрукоўкі: 17.01.2021 08:55
27.09.2020 14:47 Палітыка, Грамадства

Каля тысячы чалавек сабралася ў раёне праспекта Пераможцаў, пачаліся затрыманні

Мінск, 27 верасня. Каля тысячы чалавек сабралася ў раёне праспекта Пераможцаў у Мінску.

Частка людзей знаходзіцца на скрыжаванні праспекта з вуліцай Мельнікайтэ, каля Дома прафсаюзаў і гасцініцы "Юбілейная", яшчэ частка — на другім баку праспекта, на мастку недалёка ад гасцініцы "Беларусь" і на набярэжнай Свіслачы.

Некаторыя накінулі на плечы бел-чырвона-белыя сцягі, перыядычна скандуюць "Жыве Беларусь!" і апладзіруюць.

Прыехала некалькі дзясяткаў мікрааўтобусаў з сілавікамі ў чорным. Яны пачалі адціскаць людзей у бок вуліцы Мельнікайтэ і гасцініцы "Планета". Пачаліся затрыманні.

Захар Шчарбакоў, Таццяна Каравянкова, БелаПАН.  

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239